Кино

Посмотрите серию фильмов про белорусские обряды (14+)

30 августа 2021 - 30 сентября 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Посмотрите серию фильмов про белорусские обряды (14+)

Беларусы працягваюць здымаць серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ. І якія з іх папулярныя сёння.

Новы выпуск праекта прысвечаны ці не самаму любімаму і шанаванаму святу ў беларусаў — Купаллю. Глядзіце тут.

Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята.

Цікавосткі:

  • Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, дзяўчаты разам спявалі розныя песні з розных абрадаў. Атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю;
  • Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята;
  • У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў;
  • На Купалле можна даведацца сваю будучыню.

Падрабязней — у відэа. Цікава, пазнавальна і вельмі прыгожа.