У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) 29 красавіка 2015 г. - паказ і абмеркаванне падборкі з 4 фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла "Кантактныя адбіткі" (Сontacts) пра вядомых прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі - заснавальнікаў школы Бернда і Хілу Берераў (Bernd & Hilla Becher), Андрэаса Гурскага (Andreas Gursky), чыя фотаработа "Рэйн-2" зусім нядаўна пабіла рэкорд коштаў прададзеных з аўкцыёна Сотбіс фатаграфій, а таксама пра не меньш папулярных у свеце фатаграфіі Томаса Руфа (Thomas Ruff) і Томаса Струта (Thomas Struth). Чым можна растлумачыць феномен Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі? Наколькі ўплывовым з'яўляецца яе стыль? Паспрабуем разам знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Пачатак працы кінаклуба а 19 гадзіне.
Уваход на мерапрыемства па квітках ЦСМ (15 000 - з правам агляду выставаў на 1 паверсе, 30 000 - на двух паверхах).
Фота: galleryhip.com