Фесты

Фантастычная ноч пана Завальні (16+)

18 мая 2019

СПРАВКИ: здесь+375 17 334-56-21.

ВХОД: от 3 до 5 руб.

 

Фантастычная ноч пана Завальні (16+)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых 18 мая 2019 з 17:00 да 24:00 прыняць удзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і далучыцца да захапляючай праграмы “Фантастычная ноч пана Завальні”. У гэты вечар Вас чакае таямнічая сустрэча—сустрэча з самім гаспадаром маёнтка і героямі цікавых гісторый яго гасцей.

Падчас акцыі наведвальнікі музея змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па пакоях вялікага дома Завальні, дзе сустрэнуцца з пісьменнікамі ў Літаратурнай гасцёўні; пабываюць на тэатралізаваным чытанні “Біла з Болаю” Гунілы Бэргстрэм тэатрыкам “Лямцавая батлейка”, паўдзельнічаюць у майстар-класах па паэзіі Вольгі Маркітантавай, па напісанні казак Алены Масла, Art-lab (арт-лабараторыя) Вольгі Лунёвай для дзяцей і іх бацькоў (метафарычныя асацыятыўныя карты і маляванне), Art-lab (арт-лабараторыя) “Казкі для дарослых”.

Удзельнікі праграмы “Фантастычная ноч пана Завальні” маюць магчымасць праслухаць лекцыі Антаніны Хатэнка па беларускай міфалогіі, Вадзіма Зелянкова “Мінск у кіно” і паглядзець фільм пра Яна Баршчэўскага; пабываць на прэзентацыі дзіцячых кніг Надзеі Ясмінска; а таксама праектаў-пераможцаў навукова-практычнай канферэнцыі сярод вучняў “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

Сярод творчых гасцей пана Завальні – “Спеўны сход”, тэатральныя майстэрні “Soffit” і “Студыёзы”, гурты “ MorkvoЦвет” і “BY CRY”, скрыпічны квартэт “Magento Quatro”.

Для аматараў інтэлектуальных гульняў будзе наладжаны турнір па шахматах.

Маленькіх шляхцюкоў на працягу ўсяго часу чакаюць розныя забаўкі (казачныя размалёўкі, стварэнне сваімі рукамі мініяцюрнага музея, казка ў пазлах); прагляд мультфільмаў (па беларускіх народных і аўтарскіх казках) і інш.

Толькі ў гэтую ноч наведвальнікі музея маюць унікальную магчымасць убачыць зборнік Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, які быў выдадзены ў 1844 годзе.