Фесты

Еўрапеана

21 - 31 марта 2015

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Еўрапеана

У Мінску збіраюцца празаікі і перакладчыкі з Чэхіі, Швейцарыі, Польшчы, Канады і Беларусі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай.

21 сакавіка — адкрыццё фестывалю. Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) «Еўрапеана». З удзелам рэдактара і заснавальніка серыі «Чэшская калекцыя» Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

24 сакавіка (аўторак). “Краіна мрой”. Круглы стол па літаратуры ўспамінаў
Укруг стала збяруцца празаікі і перакладчыкі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай. Удзельнічаюць Ірэна Доўскава (Чэхія), Ірэна Брэжна (Швейцарыя), Уладзімір Арлоў (Беларусь) і інш. Мадэратар – Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 15-й. Канферэнц-зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны завулак 1/2).

24 сакавіка (аўторак). Зорка швейцарскай літаратуры ў Мінску
Прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў”/Die beste aller Welten пра дзяцінства ў ЧССР. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі Інстытут імя Гётэ (Харужай 25/3). Пачатак а 19-й.

25 сакавіка — прэзентацыя рамана швейцарской пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў”/Die beste aller Welten пра дзяцінства ў ЧССР. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі.

Фота: www.sceneweb.fr