Выставки

En Hyggelig Tid (6+)

6 - 27 марта 2020

Выставочный зал «Академия» БГАИ

Минск, ул. Сурганова, 14 (1 этаж)

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

En Hyggelig Tid (6+)

З 6 па 27 сакавіка ў выставачнай зале «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе прадстаўлена выстаўка графічных твораў Мацільдэ Солгаард Утсэн.

Мацільдэ нарадзілася ў Даніі ў горадзе Орхус. Зараз яна з’яўляецца студэнткай 4 курса кафедры графікі БДАМ. У працэсе творчых пошукаў і ў асэнсаванні стылявых напрамкаў сучаснага мастацтва Мацільдэ абапіраецца на традыцыі беларускай школы графікі.

Навучанне ў Акадэміі, сумесная праца з калегамі ў мастацкіх майстэрнях і на пленэрах пад кіраўніцтвам выдатных беларускіх мастакоў-графікаў Валерыя Славука, Паўла Татарнікава, Юрыя Хілько, Уладзіміра Вішнеўскага, Рамана Сустава, сталі, па словах мастачкі, «утульным часам» і важнай часткай яе жыцця.

Мацільдэ працуе ў розных графічных тэхніках - літаграфія, афорт, акварэль і інш. Творчасць для яе - гэта камерны свет, у які можа пагрузіцца любы жадаючы, разглядаючы яе працы. Кожны твор з прадстаўленых на выставе - няхай гэта будзе літаграфія або акварэль, з’яўляецца адлюстраваннем «утульнай» рэальнасці мастачкі.

Адкрыццё выставы 6 сакавіка а 12 гадзіне.

Час працы: панядзелак-чацвер 15:00-18:00.