Выставки

Поиски и эксперименты белорусских художников (12+)

18 февраля 2021 - 21 марта 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Поиски и эксперименты белорусских художников (12+)

18 лютага а 17 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «У пошуках лепшага». Экспазіцыя выставы ўключае творы жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў, якія вызначалі нефармальныя арт-практыкі канца ХХ стагоддзя (1980-90-я гг.) у беларускай культурнай прасторы.

1990-я годы азнаменаваліся радыкальнымі зменамі ўсёй існуючай сацыяльна-палітычнай сістэмы. Для мастакоў гэта быў час канцэптуальнага самаасэнсавання і суіснавання фрагментарных ідэй і схем мастацкага развіцця, час вяртання ў беларускую культуру цэлага шэрагу імёнаў і падзей з нацыянальнай гісторыі, час пошуку лепшага шляха ў жыцці і творчасці.

Рэактывацыя стылістыкі авангарду, пошукі і эксперыменты мастакоў прыводзілі да іх творчага ўзаемадзеяння як у рамках мастацкіх аб’яднанняў («Няміга-17» (Мінск), «Квадрат» (Віцебск), «4-63» (Полацк), «Бло» (Мінск), «Форма» (Мінск) і інш.), так і ў іншых.

Экспазіцыя выставы ўключае творы беларускіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Бушчык Мікалай, Дасужаў Аляксандр, Забаўчык Аляксандр, Іваноў Барыс, Касцючэнка Васілій, Кірушчанка Сяргей, Малей Аляксандр, Басаў Ізраіль, Літвінава Зоя, Пятроў Віктар, Салаўёў Аляксандр, Скрыпнічэнка Георгій, Хобатаў Леанід і інш. – творы мастакоў закліканы выступіць у якасці апорных кропак для развіцця разнастайных тэматычных дыскусій, разважанняў і перажыванняў.

Выстава працуе: серада-нядзеля 12:00 – 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.