У галерэя сучаснага мастацтва “Ў” зноў працягвюцца майстар-класы ў Дзіцячых Творчых Майстэрнях!
І мы радыя вас запрасіць 22 лютага на наступны і першы ў гэтым годзе занятак.
На што натхняе вас доўгая зіма? Гульні ў снежкі, прыгоды на ледзяной горцы, альбо шпацыры па застылым лесе, каб пачаставаць вавёрак ды снегіроў? А можа на літаратурныя подзвігі пад кубачак араматнай гарбаткі? У гэтую нядзелю да нас завітае чароўная мастачка, дызайнер, ілюстратар, а таксама паэтка – Ганна Коўшар! Разам з ёй маленькія ўдзельнікі даведаюцца, як можна намаляваць вершы! Але дзеля гэтага абавязкова трэба спачатку іх натхнённа пачытаць і разважліва паслухаць.
З нецярпеннем чакаем вас ужо ў гэтую нядзелю,
Узрост: 7-12 год.