24 ліпеня а 17 гадзіне ва ўнутраным дворыке Нацыянальнага мастацкага музея зноў з'яднаюцца чатыры краіны, чатыры культуры, чатыры мовы, чатыры лёсы.
Вас чакае выстаўка «Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага» (са збораў музеяў Украіны), выстаўка сярэднявечнага адзення, спецыяльнае Радзівілаўскае меню (смачная ежа ды медавуха) ад музейнага арт-кафэ, Горад Майстроў ад Цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца».
і... канешне...
супер-мега-канцэрт.
Для Вас будут граць:
Палац (Беларусь)
Гыч Аркестр (Украіна)
Volosi (Польшча)
Aiste Smilgeviciute & SKYLE (Лiтва)