Фесты

Dotyk

24 февраля 2017 - 6 марта 2017

Сталоўка XYZ

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Вход: бесплатный.

Dotyk

III Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK пройдзе ў Мінску з 24 лютага па 6 сакавіка і прынясе з сабой шмат ззяння! Кінапаказы, лекцыі, спектаклі, выставы, гульні, спартыўныя заняткі, экскурсіі, вечарыны - агулам 36 мерапрыемстваў, прысвечаных тэмам ЛГБТ+, квір, фемінізму. DOTYK сабраў разнастайную праграму для тых, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэнтычнасці і правамі чалавека. Фестываль - крок да пераадолення праяваў сэксізму, гамафобіі і любых іншых формаў дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве.

Важная частка праграмы - кінапаказы. DOTYK, які вырас з кінафестывалю, не забываецца на свае карані. Гэтак, кожны дзень форуму будзе суправаджацца дэманстрацыяй фільмаў. Дакументальныя і мастацкія, поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі раскажуць пра смелую іранскую дзяўчыну, якая вырашыла чытаць рэп («Саніта»), пра святара, які жыве не ў сваім целе і абірае сваім шляхам карэкцыю полу («Ператвараючыся ў Эн-Крысцін»), пра рэлігійнага мусульманіна-гея, які ажыццяўляе сваю духоўную вандроўку да калыскі ісламу («Грэшнік у Мекке»), пра тое, што каханне належыць да натуральных правоў чалавека (праграмы «Простае жыццё», #5films4freedom, «Адзін дзень з жыцця ...»). Сакрэт фільмаў адкрыцця і закрыцця фестывалю будзе абвешчаны бліжэй да падзеі.

Паралельна з фестывалем і як яго неад'емны складнік пройдзе выстава «Мы (не) адныя». Мастацкае выказванне аб жаданні салідарнасці, рэакцыя на падзеі 2016 года. Калі верыш у свабоду, роўнасць, братэрства і атрымліваеш удар пад дых - ваенныя дзеянні, міграцыйны крызіс, brexit, абранне Дональда Трампа. На працягу фестывалю можна будзе даведацца больш пра выставу, наведаўшы экскурсію з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі, а таксама artist talk c Алісай Олевай (Расія, Вялікабрытанія) і Мішам Бадасянам (Германія).

Вядучыя ідэі фестывалю - салідарнасць і супольнасць. І падмацоўваць іх у праграме будзе значная колькасць партнёрскіх мерапрыемстваў. Спецыяльна да DOTYK сяброўскія арганізацыі стварылі новыя альбо пагадзіліся паўтарыць свае ўжо паспяховыя праекты. У рамках фестывалю пройдуць сумесныя мерапрыемствы з Жывой бібліятэкай, Праектам для жанчын «Здольная», MAKEOUT, ГА «Радзіслава», Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Міжнародным ЛГБТ-кінафестывалем «Бок о бок» (Расія), Стакгольмскім кінафестывалем Queer Cinema (Швецыя). Да стварэння фестывалю ў чарговы раз далучыліся і замежныя госц_і ды інстытуцыі. Удзельні_цамі DOTYK сёлета стануць актывіст_кі, даследчы_цы, праваабарон_цы і маста_чкі з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літвы, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

Расслабіцца і адпачыць ад насычанай праграмы можна будзе на вечарынах. Стартуе фестываль з DOTYK Opening Party: Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Першы суботні вечар пройдзе з DOTYK-Lounge і DJ Scarlett. Зачыніцца фестываль вечарынай з пераапрананнямі Gender Changer party w / DJs Pogodina + Scarlett пад дэвізам «гендар фры».

Асноўнай пляцоўкай DOTYK стане новая для Мінска прастора Сталоўка XYZ.

Уваход на большасць мерапрыемстваў фестывалю будзе вольным за выключэннем вечарын адкрыцця і закрыцця, а таксама канцэрту гурта «ИВА НОВА». Шэраг мерапрыемстваў будзе патрабаваць рэгістрацыі. На фестывалі прысутнічае ўзроставае абмежаванне для наведвальнікаў 18+.

Праграма 

24 лютага-6 сакавіка – Выстава «Мы (не) адныя»/ «We are (not) alone».

24 лютага (пятніца)

19.00 Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK.

20.00 Фільм адкрыцця.

23.00-5.00 DOTYK Opening Party. Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Платны ўваход: 8 руб.

25 лютага (субота)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ** . Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

12.00-14.00Танцавальны занятакпа Vogueз праектам для жанчын «Здольная». На занятак запрашаюцца ўсе, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці.РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

14.30 Лекцыя «Гамафобія як біяпалітыка». Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна)

16.00 Дыскусія «Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах». Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей- Прайд 2014 Кацярына Борсук   (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_цы аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва), каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г.Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).

18.00 Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў «Простае жыццё» (Швецыя). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю «Queer Cinema» (Швецыя). Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую.

21.00 Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін», рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

22.30 DOTYK-Lounge. DJ Scarlett (Беларусь).

26 лютага (нядзеля)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 Экскурсія па выставе «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone» з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі.

13.30 Варкшоп «Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем». Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).

15.30 Праграма кароткаметражных фільмаў расійскіх рэжысёра_к «Адзін дзень з жыцця…». Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» (Расія).

16.30 Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестивалю «Бок о бок» (Расія)

18.00 Кінапаказ «Саніта» рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Варкшоп «Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект». Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).

3 сакавіка (пятніца)

13.00-20.00 Індывідуальныя кансультацыі псіхолага для ЛГБТ+-людзей. Псіхолаг Паліна Ліннік. Кансультацыі будуць праходзіць кожную гадзіну. Запісацца можна будзе на інфацэнтрыс першага дня фестывалю.

18.30 Лекцыя «Паміж вобразам і суб'ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва».Даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко(Беларусь).

21.30 Вячэра-гутарка з госцем «Патрабаванне, жаданне, закон». Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).

4 сакавіка (субота)

10.30 Варкшоп Мілоты Сідаравай «Гендэрна нейтральныя спартыўныя пляцоўкі». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

12.00 Ларп «Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў». ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ». РЕГІСТРАЦЫЯ па электроннай пошце gender.relatedlarp@gmail.com да 20 лютага.

15.30 Artist talk з удзельні_цамі выставы «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone»: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).

17.00 Лекцыя Мілаты Сідаравай «Спартыўныя пляцоўкі для ўсіх - як дасягнуць гендарнай роўнасці?». Пры падтрымцы Лятучага Універсітэта ў межах школы «Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё». Прастора komnata 3/0/2 (вул. Леніна 50, пам. 302). Лекцыя пройдзе на ангельскай мове з перакладам на расейскую.

17.00 Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» рэж. Валянціна Мароз/60 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.

19.00 Канцэрт этна-экстрым гурта «ИВА НОВА» (Санкт-Пецярбург). DOTYK ft. ГА «Радзіслава». Платны ўваход: 5 руб.

23.00-5.00 DOTYK Closed - Gender Changer party w/DJs Pogodina + Scarlett.
Платны ўваход: 6 руб.

5 сакавіка (нядзеля)

10.00-17.00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні».Праект «Здольная»ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым».

16.00 Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom (Вялікабрытанія). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

17.00 Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля». Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).

19.00 Фільм закрыцця.

21.00 Урачыстае закрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK. Эльзас (Мінск), Under the roof (Мінск).

6 сакавіка (панядзелак)

19.00 Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года». Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.

*Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын вольны!

** За інфармацыяй аб рэгістрацыі сачыце ў сацыяльных сетках арганізатара_к. У афішы магчымы змяненні.