Концерты

Дарогі (16+)

8 февраля 2018

Верхний город

Минск, пл. Свободы, 23а

Справки: тут.

Вход: от 10.5 руб.

Дарогі (16+)

8 лютага ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

«Дарогі» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім. Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.

У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы.

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў.

Аляксандр Ясінскі: баян
Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты.