Вам сніцца Бахарэвіч? Вы бачыце ў люстэрку Акудовіча? Тады вас трэба тэрмінова лекаваць у кнігарні “Галіяфы”. Гарачая гарбата, цукерка і кніга, якая вас захапіла сваёй аўрай.
Хто: Удзельнічаць могуць усе ахвотныя, хто чытае беларускую літаратуру, незалежна ад полу, узросту, настрою, прафесіі і любімага кніжнага жанру.
Што будзем рабіць: Бярыце з сабой кнігу, якая вас захапіла і зацягнула ў невядомыя далечы! Вітаюцца таксама сушкі і цукеркі! Вечар пройдзе ў фармаце “хуткіх спатканняў”: кожны ўдзельнік цягам вечара атрымае магчымасць 5–7 хвілін паразмаўляць сам-насам з усімі прысутнымі. Вам не давядзецца класці галаву на трамвайныя рэйкі, каб прыдумаць тэму для размовы, – проста распавядзіце пра сваю любімую кнігу.
Што атрымаем у выніку: Новыя знаёмствы ў афлайне, а таксама спіс кніг, якія вам захочацца прачытаць у будучыні. У канцы сустрэчы ўдзельнікі змогуць абмяняцца кнігамі, а таксама папоўніць свае дамашнія бібліятэкі кнігамі выдавецтва “Галіяфы”. Гасцей мерапрыемства 8 сакавіка чакаюць спецыяльныя зніжкі, добры настрой і новыя сябры.
УВАГА! Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Колькасць месцаў і цукерак абмежавана. Зарэгістравацца можна тут.