Спектакли

Чарнобыльская малітва

10 декабря 2015

Справки: тут.

Вход: 80 000 руб.

Чарнобыльская малітва

Францыя:
Пастаноўка і сцэнаграфія: Бруно Бусаголь
Драматург і каардынатар праграмы: Вірджынія Сіманьек
Тэхнічны дырэктар і мастак па святле: Бертран Санье

Беларусь:
Рэжысёр: Валерый Анісенка
Музычнае афармленне: народная артыстка РБ Тацьяна Мархель

Прэм’ера: 20 красавіка 2002
Працягласць: 1 г.40 хв.

Хіба можа шчасце аб'яднаць людзей? Наўрад ці! Калі шчаслівы нехта адзін, недзе на зямлі абавязкова будзе нешчаслівы другі. Хіба можа быць прычынай аб'яднання любоў? Зусім не! Наша любоў да іншага часта абарочваецца нянавісцю іншых да нас, і наадварот. А можа, мы назаўжды злучаны хітрай штукай пад назвай «жыццё»? Божа! Тады адкажы мне, чаму мы заўжды губляем самых дарагіх і найлепшых людзей?!.. Выходзіць, назаўжды нас аб'яднае толькі смерць? Але што ёсць смерць? Яна ж без паху, без колеру...

– Цётухна, а дзе тут у вас радыяцыя, дзе яна – нябачная смерць?
– А дзе стаіце – там і смерць.
Смерць... боль... быль... Чарнобыль.

Фота: opinion.platfor.ma