У сераду 16 ліпеня Кніжная серыя «Амерыканка», якая збірае зараз сродкі на краўдфандынгу, запрашае адсвяткаваць дзень нараджэння апостала контркультуры - амерыканскага паэта і празаіка Чарлза Букоўскага.
У праграме – вершы і проза Букоўскага ў беларускіх перакладах, вершы і проза сучасных беларускіх пісьменнікаў як віншаванні дарагому аўтару.
Удзел бяруць перакладчыкі Чарлза Букоўскага Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Блінкевіч, Аляксей Знаткевіч, Вольга Гапеева.
Літаратары: Павал Касцюкевіч, Адам Глобус, АльгердБахарэвіч, Ася Волкава, Сяргей Каленка, Дар'я Бялькевіч, Алесь Емяльянаў- Шыловіч, Андрэй Дзічэнка ды іншыя.
Блюзмэны: трыо Юры Ускоў+Віталь Шышпаронак+Іван Калабкоў.
Напрыканцы вечара – адкрыты мікрафон для віншаванняў мэтру з рэгламентам у дзве хвіліны.
Фото: blogger