Усяслаў Чарадзей трапляе ў кіеўскую вязніцу і выклікае сабе на дапамогу Касю, дзяўчыну з сучаснай Беларусі. Гэтага не можа быць, скажаце Вы? Але не трэба недаацэньваць Чарадзея! Згаздiцеся, калі не наяве, то ў нашых снах мы дакладна можам падарожнічаць у часе і прасторы. А зараз у’явiце сабе, што можа той, каго клiкаюць Чараздеям!
У фантастычных снах – Усяслаў адпраўляецца ў будучыню, a Кася падарожнiчае ў мінулае – героі і сустракаюцца ўпершыню. Больш мы не будзем расказваць сюжэт, трымаючы інтрыгу да прэм’еры...
Фолк-рок опера «Чарадзей» – гэта ўнікальны беларускі музычны праект, якi створаны Раманам Арловым (J-Морс, «Чехов», «Буржуазия», «У нескладовае», інш.) па матывах летапісных крыніц аб жыцці і прыгодах знакамітага полацкага князя Ўсяслава Чарадзея.
У праэкце ўзялi ўдзел студэнты Інстытута Сучасных Ведаў імя Шырокава, салісты філарманічнага ансамблю «Купалінка» Уладзімір Сцяпанкоў і Вольга Касцючэнка. Часам заяўляюцца запрошаныя «зоркі», такія як Канстанцiн Гарачы, Яўген Чалышаў, Владзiмiр Міхновіч, Карэн Карапецян.
У склад труппы таксама уваходзяць Юры Вялюга, бубны, перкуссія («Харошкі»), Яўген Сцяпанаў, бас-гітара (The Road Dogs).
Праект пройдзе з выкарыстаннем сучасных мультымедыя-тэхналёгій.
Рэжысёр праекта – Уладзімір Арцімедаў (Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокава).
Стварэнне буйной формы – лагічны этап развіцця любога кампазітара і музыкі. У 2013 годзе на замову МінКульта і канала ОНТ Раманам Арловым з суаўтарамі была створана рок-сюіта «Беларусь – Святая Зямля», каля 12 хвілінаў даўжынёй. Гэты твор азначыў адпраўную кропку працы над рок-фолк операй «Чарадзей».
Волха Давыдава: Velcom +375 29 624 43 22, Раман Арлоў: +375 29 630 80 30.