Калі хочаш пазнаёміцца з Мінскам і любіш катацца на ровары – ты патрапіў па адрасе. "Менскі велашпацыр" створаны для таго, каб распавядаць цікаўным аб гэтым горадзе – незвычайным спосабам. Усе кскурсіі маюць невялікую фізічную нагрузку, адбываюцца ў сярэднім для ўсёй групы тэмпе і маюць шмат прыпынкаў.
Увага: зніжкі 50% для пацярпелых ад затрыманняў на акцыях салідарнасці 9-14 жніўня 2020г.
Запіс у групу: праз прыватнае паведамленне ў Facebook ці ВКонтакте, лістом на мэйл info@mienskbiketour.by, праз любую форму замовы на сайце ці па тэл. +375 (29) 704-00-18 (з 9 да 18, Viber, Telegram, WhatsApp).
Бліжэйшыя экскурсіі:
- 12 верасня, 10:00 Па старых менскіх некропалях
Падчас экскурсіі мы пазнаёмімся з галоўнымі гістарычнымі некропалямі горада - Кальварыяй, татарскім мізарам, яўрэйскімі могілкамі, Старажоўкай, Залатой горкай, Вайсковымі могілкамі, Брацкімі праваслаўнымі могілкамі І Сусветнай вайны, а таксама ўзгадаем знакамітых менчукоў, якія знайшлі там супакой.