Кино

Беларускія ўікэнды (12+)

7 - 9 декабря 2018

Москва

Минск, пр-т Победителей,, 17

velcom cinema

Минск, ул. П. Мстиславца, 11

Справки: здесь.

Вход: от 7 руб.

Беларускія ўікэнды (12+)

За два гады фільмы праекта «Беларускія ўікэнды» наведалі 50 тысячгледачоў. Арганізатары не спыняюцца на дасягнутым і аб’яўляюць калядны кінамарафон: упершыню ў мінчан з’явіцца ўнікальная магчымасць правесці перадсвяточныя ўікэнды з кіно на беларускай мове.

Першым фільмам праграмы стане «Цверды арэшак» з Брусам Уілісам угалоўнай ролі. Па традыцыі пераклад і агучку фільма выканала кампанія«Кінаконг» пры падтрымцы velcom. У пракаце стужка будзе з 7 да 9 снежня.

Калядны марафон ад «Беларускіх уікэндаў» пройдзе з 7 снежня да 13 студзеня ўнайлепшых кінатэатрах горада. Першым фільмам праграмы стане агучаны па-беларуску «Цвёрды арэшак» (1988) з Брусам Уілісам у галоўнай ролі.

Пасля гэтагаў кінатэатрах з’явяцца і іншыя карціны, якія сталі сапраўднай класікай навагоднягакіно. Мінчане ўбачаць прытчу аб простых цудах – намінаваны на «Оскар»культавы калядны фільм «Гэта цудоўнае жыццё» (1947), а таксама любімуюмногімі знакамітую камедыю «Адзін дома» (1990).