Фесты

Belarus Tattoo Fest 2015

30 - 31 мая 2015

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Даведкі: тут.

Агульны квіток: 300 000 руб.

Belarus Tattoo Fest 2015

30-31 траўня ў менскім Палацы Мастацтва па адрасу вул. Казлова, 3 адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі BELARUS TATTOO FEST 2015, які зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэньне цікавасьці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаваньне татуіроўкі як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэалій. 

Праграму фестываля можна адшукаць тут:http://vk.com/topic-55718773_32153565

Пасьля канвенцыі ў Палацы Мастацтваў усіх чакае запальная AFTER-PARTY! Музычная частка тату-фэста адбудзецца ў нядзелю 31 мая ў клубе Re:public. Вас чакаюць выступы беларускіх гуртоў «Эксперимент 12», Znich, «Нейра Дзюбель» і «Дай Дарогу»!

Кошт квіткоў на BELARUS TATTOO FEST 2015 
100 000 руб. - на 1 дзень (Палац Мастацтва) 
150 000 руб. - на 2 дні (Палац Мастацтва) 

Кошт квіткоў на after-party BELARUS TATTOO FEST 2015 

150 000 руб. - папярэдне, танцпляц
200 000 руб. - у дзень імпрэзы, танцпляц
250 000 руб. - за столікам

Кошт АГУЛЬНАГА КВІТКА на 2 дні канвенцыі ў Палацы Мастацтва і after-party ў клубе Re:public
300 000 руб. - першыя 250 квіткоў
350 000 руб. – астатнія

Квіткі можна набыць праз інтэрнэт і ў месцах продажу, якія можна адшукаць тут:
http://www.ticketpro.by/jnp/shops/index.html.

Пад час фестываля BELARUS TATTOO FEST 2015 майстрам-удзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:

Субота, 30 мая:
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі «OLD SCHOOL»)»
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»
• Намінацыя «Эклектыка»

Нядзеля, 31 мая
• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»
• Намінацыя «Арыентальная татуіроўка»
• Намінацыя «Сover-up»

Фестываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэньнем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю.
ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ - сертыфікат на 10 000 000 бел. руб. на расходныя матэрыялы для татуіроўкі ад менскага тату-салона “TATTOO ART CLUB”.
За 2-е і 3-е месцы лепшыя тату-майстры атрымаюць сертыфікаты на 7 000 000 бел. руб. і 5 000 000 бел. руб. суадносна. 
Астатніх удзельнікаў і пераможцаў у намінацыях чакаюць шмат іншых прыемных падарункаў і ўзнагарод!
Наведвальнікам на мерапрыемстве прадставіцца цудоўная магчымасьць пазнаёміцца з працамі спецыялістаў вядучых беларускіх тату-салонаў і студый, атрымаць прафесійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў лепшых беларускіх майстроў адразу на фестывалі!

У праграме фестывалю ўдзельнікаў і гасьцей чакаюць разнастайныя прыемныя сюрпрызы і забавы:

• Выстава мастацкіх прац (графіка, скульптура, жывапіс, фота)
• Знаёмства з зоркамі тату-індустрыі Беларусі
• Майстар-класы ад лепшых беларускіх майстроў
• Выстава-продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсінгу
• Арт-фьюжн
• Бодзіарт
• Мехендзі
• Падвешваньні
• Выстава-продаж арыгінальнага адзеньня і аксэсуараў і шмат іншага.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салонаў і студый, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мецэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры!

Фота: 77tattoo.com