4 кастрычніка гурт Belaroots ладзіць вялікі сольны канцэрт з вольным уваходам у
культурнай прасторы Ok16.
Belaroots – беларускамоўны рэп-гурт з Мінску. У 2017-м выйшаў дэбютны альбом гурта
пад назвай “Аднакарэнныя”. На дадзены момант вядзецца праца над другім альбомам.
Кожны з удзельнікаў BELAROOTS займаецца ўласнай творчай дзейнасцю. Мінчук ZEMAN – аўтар васьмі сольных альбомаў, былы удзельнiк гурта Чырвоным па Белым i знакамiтай сталiчнай Хiп-Хоп тусоўкi M.U.Skool.
Берасцеец KONTRA – вядомы графiцi-мастак з адметным стылем, чые працы ўпрыгожваюць унутраныя і вонкавыя сцены Беларусі і не толькі. Магілёвец ANGST працуе над сольным альбомам, а таксама вядомы па лiтаратурнай дзейнасці пад сапраўдным iмём.