24 кастрычніка Кніжная Шафа і пісьменнік Сяргей Календа чакаюць чытачоў ад 6 да 12 гадоў на бэта-чытаннях кнігі „Балтыйскія шкарпэткі”.
„Балтыйскія шкарпэткі” — гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
На мерапрыемстве вы паслухаеце гісторыі з кнігі ў адпаведнай атмасферы, паглядзіце на ілюстрацыі да яе і паспрабуеце намаляваць свае. Вы станеце аднымі з першых слухачоў гэтых казак, бо кніга яшчэ не выйшла ў папяровым варыянце.
Падтрымаць яе выданне і атрымаць свой асобнік можна на краўдфандынгавай платформе Улей. Удзельнікаў просяць запісацца, каб арганізатары ведалі прыблізную колькасць гасцей. Гэта можна зрабіць па тэлефонах: Тэл.: +375 (17) 234-48-64; +375 (29) 645-20-55 або ў прыватных паведамленнях у сац.сетках Кніжнай Шафы.