Кніжная серыя «Амерыканка» працягвае збіраць грошы на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе. Каб прыцягнуць увагу да знакамітага раману Чака Паланюка, каманда перакладчыкаў ладзіць бясплатны паказ знакамітага фільма Дэвіда Фінчара. Запрашаем у прастору ОК16 (вул Кастрычніцкая, 16).
22 студзеня, 19:00 – «Байцоўскі клуб», 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара. Беларускія субтытры
Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.
Пасля выхаду на экраны фільму «Байцоўскі клуб» пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым.
Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала «Байцоўскі клуб» вызначальным культавым фільмам сучаснасці.
Фільм доўжыцца 139 хвілін
Фото: Disgusting Men