Арт-рынак Іспаніі: галерэі і арт-кірмашы
27 мая 2015
Справки: тут.
Вход: бесплатный.
Лекцыя прысвечана аналізу кантэксту, у якім існуе сучасны арт-рынак Іспаніі. Асноўная ўвага будзе звернута на змены, якія адбыліся ў гэтым сектары за апошнія 40 гадоў. Прысцыла Джакса Чавез распавядзе аб сучасным становішчы іспанскіх галерэй, аб новых формах арт-кірмашоў, якія праходзяць штогод (пераважна ў Мадрыдзе), а таксама ступені іх прысутнасці ў культурнай індустрыі.
Прысцыла Джакса Чавез - гісторык мастацтва і журналіст з Іспаніі, спецыялізуецца ў сферы музейнай справы і культурнага менэджмэнту. У 2011 годзе яна супрацоўнічала з Дэпартаментам камунікацый Музея касцюма ў Мадрыдзе. З 2013 года прымае ўдзел ў розных фэстывалях і кірмашах у якасці валанцёра. У 2014 годзе запусціла анлайн-платформу “Культура Поўдня” (Cultura en Sur) для папулярызацыі культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў паўднёвай частцы Мадрыда. У цяперашні час распаўсюджвае інфармацыю аб розных міжнародных выставах у супольнасці Платформы Сучаснага Мастацтва. З лістапада жыве ў Мінску, дзе працуе валанцёрам у рамках праграмы Erasmus Plus і распрацоўвае розныя культурныя праекты.
Лекцыя будзе праводзіцца на іспанскай мове з рускім перакладам.