Арт-елки
24 декабря 2015 - 10 января 2016
З 24 снежня 2015 па 10 студзеня 2016 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца калядны інтэрактыўны праект Арт-Елкі.
Інтэрактыўны святочны праект будзе праходзіць разам з выставай мастачкі Ганны Сілівончык, якая працуе ў яркай і незабыўнай манеры спалучэння дзіцячых вобразаў і фантазіі “дарослага” мастака. Яе непаўторная творчая харызма пагружае ў незвычайны мастацкі свет: злучэнне вобразаў і сэнсаў, якое з некаторай доляй тонкага гумару стварае Ганна ў кожнай сваёй карціне, даюць моцны эмацыянальны зарад, дзівяць сваёй метафарычнасцю і нараджаюць мноства нечаканых асацыяцый.
Напрацягу 15 дзён з 24 снежя па 10 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі змогуць праникнуцца прыгажосцю і казачнасцю, якія вылучаюць чароўныя карціны Ганны Сілівончык, ды ўзяць удзел у інтэрактыўных святочных перформансах, майстар класах і паказах. Святкаванні ва ўсё часы былі звязаны з творчасцю, і гэта творчая энергія разам с адчуваннем адзіннасці з людзьмі навокал – гэта і ёсць таямнічы элемент сапраўднага каляднага настрою.
Інтэрактыўна-забаўляльная праграма праекта ўключае ў сябе серыю інтэрактыўных спектакляў і перформансаў ад самых незвычайных тэатральных калектываў сталіцы, прэзентацыю відэа-арт работ, кінапаказы ў мульт-кіна-зоне, адукацыйны праект “Дзіцячыя Эка-Майстэрні”, майстар-класы па вырабу навагодніх цацак, фігурак з войлаку, заняткі па мастацкай творчасці і многае, многае іншае.
Праект будзе цікавы абсалютна ўсім: ад самых маленькіх наведвальнікаў да самага спрактыкаванага знатака сучаснага мастацтва.
Правядзіце навагоднія святы весела і з карысцю! Правядзіце іх з намі!
Фото: imgkid.com