Альтанка
Этна-гурт "Альтанка" з’яўляецца адным з пераемнікам гурта “Троіца”. Грае стылізаваную народную музыку з элементамі блюзу, якая грунтуецца на арыгінальных традыцыйных этнічных старадаўніх беларускіх народных песен. Музыкі імкнуцца паказаць глыбіню народных песень, якія ўжо жывуць стагоддзямі, і назапашаную энергію кожнага пакалення.
У Мінску “Альтанка” не выступала амаль год.
Арганізатары абяцаюць гледачам адмысловую танцавальную праграму: пасля “Альтанкі” выступіць капэла “На таку” пад кіраўніцтвам Аляксея Крукоўскага, у рэпертуары якой больша за 100 вясковых і гарадскіх пабытавых танцаў з усяго свету.
Фото: MusicMama