Сходите посмотреть акварельные работы минского художника (0+)
2 сентября 2021 - 3 октября 2021
2 верасня а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Шапавалава “Акварэль. Эцюды”.
На выставе “Акварэль. Эцюды” Уладзіміра Шапавалава прадстаўлена больш за 50 работ у тэхніцы акварэлі за перыяд з 2014 па 2021 гг. Амаль усе творы напісаны з натуры, што з’яўляецца асаблівасцю палотнаў. Пленэр дазваляе мастаку максімальна пагрузіцца ў стан прыроды і ўлавіць нюансы, якія немагчыма аднавіць па памяці або з дапамогай фотаздымка. Такое “поўнае апусканне” у рэчаіснасці кожны раз нараджае новы ўнікальны вобраз убачанага і вылітага на паперу ў творчым парыве.
Жанравая перавага Уладзіміра Шапавалава – пейзаж. Гэты жанр заняў важнае месца ў творчасці мастака яшчэ падчас першай пленэрнай практыкі ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. Вывучэнне і асэнсаванне прыродных, архітэктурных формаў, узаемаадносін святла і колеру, прасторы, паветранай перспектывы па-сапраўднаму захапіла аўтара і перарасло ў самастойны і асноўны напрамак творчасці. Галоўныя прыёмы ў творах мастака – праца са святлом і колерам.
Канчатковы вынік – гэта амаль заўсёды “сюрпрыз” для аўтара, таму як кожная спроба злавіць святло і колер на паперы нараджае новы эмацыйны вобраз таго ці іншага прадмета. Уладзімір Шапавалаў працуе ў тэхніцы акварэлі яшчэ і таму, што яна “мабільная”. Дастаткова ўзяць з сабой блок акварэльнай паперы, невялікі набор фарбаў і ехаць на пленэр.
Але разам з гэтым, такі “капрызны” матэрыял як акварэль дадае пэўную долю выпадковасці, што часцей за ўсё толькі дапамагае ў стварэнні ўнікальнага вобразу. У гэтым пошуку раўнавагі паміж рэалістычным паказам рэчаіснасці і самакаштоўнасцю акварэлі ляжыць асноўная задача твораў Уладзіміра Шапавалава.
Время работы: серада – нядзеля, 11:00-19:00