Выставки

Адносная вільготнасць (16+)

18 августа 2019

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Адносная вільготнасць (16+)

18 жніўня адбудзецца аднадзённая выстава "Адносная вільготнасць" – вынік штогадовага пленэру праекта EVAa project. Тыдзень мастакі з Беларусі, Італіі, Расіі разам з эколагамі, мясцовымі жыхарамі хутара возера Балдук і актывістамі даследвалі, як вада праяўляе сябе не толькі ў прыроднай, але і сацыяльнай, і мастацкай прасторы.

Праз паглыбленьне ў лакальны кантэкст, лекцыі і серыю дыскусій удзельнікі аналізавалі такія праблемы, як забруджванне паверхневых і падземных вод у Беларусі, праблемы мікрапластыка, захавання біяразнастайнасці вадаёмаў, рэк і балот і іншыя. І 18 жніўня можна будзе пабачыць праекты ўдзельнікаў пленэру і самім "паглыбіцца ў ваду".

Праграма аднадзённай выставы ўключае ў сябе:

  • Відэа-арт Сяргея Гудзіліна;
  • Саўнд-арт Данілы Акімава;
  • Інсталяцыі Bazinato, Анастасіі Ганчаровай і Варвары Суднік;
  • Відэа-перформас Вольгі Маслоўскай;
  • Фатаграфіі Ягора Войнава.

Праграма мерапрыемстваў у межах выставы:

13.00 – Экскурсія па выставе.

14.00 – лекцыя "Права на ваду" дырэктара "Цэнтра экалагічных рашэнняў" Яўгена Лабанава.

16.00 – Free drinks.

17.00 – Калектыўнае дзеянне "Кіраваная малітва" - Bazinato.

18.00 – Перформанс Ігара Корзуна.