5DIEZ (16+)
7 сакавіка, пасля доўгай паўзы, зоркі альтэрнатыўнай сцэны выступяць у клубе “Брюгге”. Гурт ##### (5DIEZ) з’явіўся ў Віцебску ў 2001 годзе і займеў вялікую папулярнасць на прасторах СНД. Дэбютны дыск ##### (5DIEZ) стаў, па версіі RAMP-2005, «Альбомам года».
У 2019 годзе на стрымінгавых платформах гурт прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню “Дождж”, якая яшчэ ў 2011 годзе была запісаная ў межах праекта “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2”. У Мінск гурт вязе сапраўдныя хіты і новыя песні.