25 гадоў на сцэне (16+)
2 ноября 2017
Справки: +375 33 661 14 32
Вход: от 20 руб.
У чацвер 2 лістапада ў вялікай зале КЗ «Мінск» адбудзецца юбілейны канцэрт Змітра
Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне». Прададзена больш за 900 квіткоў у партэр, таму
арганізатары адчынілі продаж месцаў на балконе.
У межах юбілейнага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч разам з WZ-Orkiestra выканае лепшыя песні за ўсю кар’еру. У гэтым яму таксама дапамогуць запрошаныя госці: лідар гурта «Палац» Алег
Хаменка, з якім Зміцер распачынаў музычную кар’еру, а таксама вакалістка/скрыпачка Ксенія
Мінчанка, якая з 2002 да 2011 года была адным з сімвалаў WZ-Orkiestra. Магчымыя і іншыя
сюрпрызы.
На рахунку Змітра Вайцюшкевіча каля 20 сольных альбомаў і канцэртных праграм на вершы
беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых. Шмат хто жартуе, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым міністэрства культуры.
Інфалінія: +375 33 661 14 32