Беларускі каворкінг «КРОПКА» ў Тбілісі запрашае на бясплатны цыкл лекцый для жанчын пра знаёмства са сваім целам праз вышыўку – 22, 23, 29 і 30 ліпеня.
Што будзе
Падчас лекцый будуць праводзіцца заняткі вышыўкі, на якіх праз малюнак можна будзе выразіць свае пачуцці і падтрымаць ментальнае здароўе.
Досвед неабавязковы, усе матэрыялы прадстаўляюць арганізатары.
Запрошаная спікерка: урач Кіра Паўлава.
Тэмы лекцый:
- 22.07 – агульныя звесткі пра будову цела, жаночага цела, асновы функцыянавання;
- 23.07 – здароўе, догляд – міфы і факты;
- 29.07 – ЗППШ, аналізы;
- 30.07 – клопат пра сябе, ментальнае здароўе, сувязь з целам, тэрапія.
Час правядзення: з 11:00 да 14:00.
Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.