Фонд «Школа лідараў», Вольны беларускі ўніверсітэт і Фонд міжнароднай салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў» (праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus)
Для каго курс
Курс адрасаваны беларускім лідарам – няўрадавых арганізацый, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятыў, – а таксама людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі і займаюць актыўную грамадскую пазіцыю.
Калі: 4 сесіі па выхадных з 9:00 да 14:30 (па Варшаве).
Што атрымае ўдзельнік:
- сустрэчы з экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці,
- удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі,
- знаёмства з мадэллю лідарства,
- вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды,
- вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення змяненняў.
Для ўдзелу патрэбна:
- запоўніць форму анлайн-заяўкі,
- падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Прыём заявак – да 20 верасня ўключна.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.