Беларусаў і беларусак запрашаюць на кароткі анлайн-курс для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх НДА «Як прэзентаваць грамадскую ініцыятыву на публічных імпрэзах». Заяўкі прымаюць да 28 лютага ўключна.
Штогод беларусы і беларускі ладзяць разнастайныя фестывалі, дзе ёсць месца для прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў і недзяржаўных арганізацый. Гэтая практыка закладзена раней у Беларусі, а цяпер працягваецца на папулярных «Басовішчы», «Гучна-фэсце», «Варушняку».
На 2024 год таксама плануюцца гэтыя ды іншыя фэсты, якія даюць грамадскім ініцыятывам і НДА магчымасць прадставіць сваю працу шырокай публіцы, развіртуалізавацца, наладзіць вочны кантакт з мэтавай аўдыторыяй і, магчыма, нават заангажаваць новых валанцёраў і валанцёрак.
З гэтай нагоды каманда арганізатараў і арганізатарак пляцовак грамадскай актыўнасці ладзіць курс, каб разам падрыхтавацца да прэзентацыі на імпрэзах і якасна прадставіць сваю дзейнасць.
Узяць удзел могуць па 2 чалавекі ад беларускіх НДА. Падчас трэнінгаў будзе магчымасць абмяняцца досведам і даведацца пра ноў-хаў па арганізацыі прэзентацый сваёй дзейнасці.
У рамках курса пройдуць дзве анлайн-сустрэчы, дзе:
- польскія калегі прэзентуюць свой досвед удзелу ў фэстах;
- арганізацыі і ініцыятывы распрацуюць план прэзентацыі на фэсце і даведаюцца, як зрабіць максімальна інклюзіўнай сваю прэзентацыю;
- абмяняюцца досведам з калегамі і каляжанкамі.
Курс скіраваны на практычную падрыхтоўку НДА да прэзентацыі на фестывалях з магчымасцю практычнай дапамогі ў рэалізацыі ідэй.
Калі: першы вэбінар – 3 сакавіка, 11:00 (СЕТ). Другі – 16 сакавіка, 11:00 (СЕТ).
Працягласць: 2 гадзіны.
Заяўкі прымаюць праз форму да 28 лютага ўключна. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 29 лютага.
Свае пытанні вы можаце задаваць тут: тэлеграм @leta2024_nda; пошта leta24@tutanota.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.