У Варшаве 16 і 17 верасня пройдзе першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.
Як пішуць арганізатары, галоўнай мэтай Кангрэса з’яўляецца пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі.
Што будзе:
- дыскусіі для стварэння і рэалізацыі мастацкiх праектаў, падтрымкi дзеячаў культуры ў Беларусі і за яе межамі;
- супраца паміж беларускімі і еўрапейскімі творцамі і культурнымі арганізацыямі;
- інфармаванне мiжнароднай супольнасцi аб актуальнай сітуацыі з рэпрэсіямі беларускіх творцаў і культурных арганізацый у Беларусі.
Калі: 16-17 верасня.
Дзе: Centrum Kreatywności (Targowa, 56).
Уваход: вольны, патрэбна рэгістрацыя.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
поделиться