Новости За день
CityDog.io

Беларусаў у Гданьску запрашаюць на пісьменніцкі майстар-клас пра сямейную памяць

Беларусаў у Гданьску запрашаюць на пісьменніцкі майстар-клас пра сямейную памяць
Сацыякультурны праект VEHA 27 ліпеня запрашае на пісьменніцкі майстар-клас пра сямейную памяць «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)», які пройдзе ў Гданьску.

Сацыякультурны праект VEHA 27 ліпеня запрашае на пісьменніцкі майстар-клас пра сямейную памяць «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)», які пройдзе ў Гданьску.

Што будзе

Размова пра сувязь паміж сямейнай памяццю і беларускай культурай, а таксама майстар-клас па напісанні невялікіх тэкстаў пра дом і сям’ю, пакаленні прабабуль і прадзядуляў, мову і традыцыі.

Мерапрыемства падыдзе для ўсіх, каму цікава пазаймацца пісьменніцкімі практыкамі ў камфортнай і сяброўскай кампаніі. Каб паўдзельнічаць, папярэдняга досведу ў пісьме мець не трэба. На мерапрыемстве можна размаўляць и пісаць на беларускай, украінскай, англійскай ці рускай мовах.

Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца.

Калі: 27 ліпеня, чацвер, 18:00–19:30.

Дзе: Karma Gdansk (Tandeta, 1).

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter