У нядзелю, 26 лістапада, тэатральная суполка Inexkult ладзіць чытку п’есы Канстанціна Сцешыка «Мароз» у перакладзе Марыі Пушкінай. Уваход вольны!
«Зіма ўжо тут, а гэта самы лепшы сезон для паходу ў тэатр. Гэтым разам да яго можна дадаць кактэйль, каб даць рады халадам з усіх бакоў!» – піша каманда ў Instagram.
Праект створаны ў рамках мастацкай рэзідэнцыі Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego пры падтрымцы Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego.
Калі: 26 лістапада, 17:30.
Дзе: бар «Карма» (aleja 3 Maja, 5).
Уваход: вольны.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.