З 31 жніўня па 4 верасня ў Літве пройдзе 5-дзённы афлайн івэнт з беларускімі экспертамі ў сферах эканомікі, палітыкі і прадпрымальніцтва. Удзельнікі атрымаюць веды для распрацоўкі і рэалізацыі ўласных праектаў. Удзел бясплатны, уключая візавую падтрымку.
Моладзевы эканамічны кэмп праводзяць для актыўных беларускіх студэнтаў і выпускнікоў незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання, якіх турбуе эканамічнае адраджэнне Беларусі. Калі вы гатовы актыўна працаваць над зменамі для Беларусі, то кэмп – добры старт/
Дзе: Літва.
Калі: 31 жніўня – 4 верасня.
Умовы: удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і прапануюць візавую падтрымку для ўдзельнікаў.
Як трапіць: падаць заяўку на кэмп можна да 19 чэрвеня (уключна), вынікі адбору – з 20 да 23 чэрвеня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.