UWC (United World Colleges) – суполка18 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, якія ўжо 60 гадоў рыхтуюць і гадуюць таленавітую моладзь, абвясцілі набор для беларускіх школьнікаў. Тут умовы атрымання стыпендыі.
Каго шукаюць?
Актыўную, акадэмічна матываваную і стрэсаўстойлівую моладзь ва ўзросце 15-16 гадоў (9–11-ы класы), якая рэзануе з каштоўнасцямі UWC (ухваленне рознасці, узаемная адказнасць і павага, спачуванне, дапамога і інш.).
Што прапануюць?
Магчымасць навучацца ў прэстыжным каледжы па міжнароднай праграме сярод прадстаўнікоў дзясяткаў краін свету. Знаёмства з рознымі культурамі і шанц падзяліцца ўласным жыццёвым досведам з міжнароднай супольнасцю.
Праграмай прадугледжаны тры варыянты стыпендый.
Што трэба зрабіць?
Адбор складаецца з трох тураў. Першы тур – гэта анлайн-заяўка, калі прапануецца адказаць на некалькі пытанняў і напісаць эсэ.
Дэдлайн на падачу заяўкі – 2 снежня.
Падаць заяўку могуць маладыя людзі, якія нарадзіліся ў жніўні 2006 – верасні 2008 года і маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выдадзенае беларускай дзяржавай.
У гэтым годзе даступныя 10 месцаў у каледжах Канады, Тайланда, Італіі, Арменіі, Танзаніі, Нідэрландаў, Індыі, Босніі і Герцагавіны і Нарвегіі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.