Люди, истории
CityDog.io

Мастачка зрабіла незвычайны чокер з юбілейнай серыі жэтонаў Мінскага метрапалітэна. Глядзіце, які файны!

Мастачка зрабіла незвычайны чокер з юбілейнай серыі жэтонаў Мінскага метрапалітэна. Глядзіце, які файны!
Мастачка Надзея Леановіч малюе яркія карціны пра Мінск, летась мы рабілі з ёй вялікае інтэрв’ю. А яшчэ дзяўчына часта робіць незвычайныя ўпрыгажэнні: днямі ў сацсетках яна паказала чокер з юбілейных жэтонаў мінскага метро.

Мастачка Надзея Леановіч малюе яркія карціны пра Мінск, летась мы рабілі з ёй вялікае інтэрв’ю. А яшчэ дзяўчына часта робіць незвычайныя ўпрыгажэнні: днямі ў сацсетках яна паказала чокер з юбілейных жэтонаў мінскага метро.

«Даўно хацела зрабіць сабе чокер з жэтонаў. Выкарыстала 14 юбілейных жэтонаў 2014 года, 8 з выявамі станцый ад “Маскоўскай” да “Інстытута культуры” і 6 паўторак. Цяпер у чорны дзень закіну не ў ламбард, а ў турнікет», – напісала мастачка ў сваіх сацсетках.

Як расказала Надзея ў каментарыі CityDog.io, cярод стандартных жэтонаў на метро сустракаюцца жэтоны юбілейнай серыі, выпушчаныя да 30-годдзя запуску Мінскага метрапалітэна, з выявай пэўнай станцыі. Гэта восем уведзеных у эксплуатацыю ў 1984 годзе станцый: «Маскоўская», «Парк Чалюскінцаў», «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры».

Контурны малюнак станцыі нанесены на кожны такі жэтон, а таксама подпіс на беларускай мове кірыліцай і лацінкай. Колер у гэтай серыі такі ж самы, таму многія не заўважаюць розніцы паміж звычайным і юбілейным жэтонам.

«Серыя была вялікая, па 75 000 кожнага тыпу, таму і зараз можна сабраць сабе набор юбілейных жэтонаў з ужытку, – дзеліцца мастачка. – Я даўно сабрала свой камплект, і ён вісеў над працоўным сталом у якасці натхнення, бо я часта малюю сталічны транспарт. І вось збірала другі камплект і падумала, што можна выкарыстаць іх для нечага іншага».

Надзея гаворыць, што ідэя зрабіць ўпрыгажэнні прыйшла сама сабой:

– Я час ад часу раблю сабе ўпрыгажэнні з накрывак ад піва ці галоў ад лялек Барбі. Так і з’явіліся каралі з жэтончыкаў.

Пад пастом у сацсетках падпісчыкі дзяўчыны пытаюцца, ці можна замовіць такую прыгажосць сабе. Надзея на гэта кажа, што канкрэтна гэты чокер рабіла для сябе, але калі нехта захоча, то можна і паўтарыць.

– Тэхнічна ніякіх цяжкасцей няма: унутры жэтона металічная ўстаўка, якая займае не ўсю плошчу, так што я проста пракалола ў пластыку дзірачкі гарачай іголкай і злучыла чырвонай лескай, што сімвалізуе лінію падземкі.

Надзея дзеліцца, што цяпер проста абавязана знайсці час намаляваць мінскае метро: «Тралейбусы і трамваі даўно ёсць, а на метро мне бракуе часу».

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архіў гераіні

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter